Аб бязвізавым уездзе і выездзе замежных грамадзян

Указ № 251 ад 1 ліпеня 2021 г.

Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі прадастаўляецца з 15 ліпеня 2021 года грамадзянам 73 дзяржаў на тэрмін да пяці сутак для вакцынацыі ад COVID-19. Гэта прадугледжана Указам № 251, які падпісаў 1 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Вакцынацыю замежных грамадзян ад COVID-19 плануецца праводзіць на платнай аснове ў медыцынскіх арганізацыях, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Савет Міністраў установіць парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак замежных грамадзян на вакцынацыю і парадак наведвання імі Беларусі. 

Устаноўлены парадак правядзення вакцынацыі замежных грамадзян (уключае збор і апрацоўку заявак у інфармацыйнай сістэме, непасрэднае аказанне паслугі і афармленне сертыфіката аб вакцынацыі) будзе прымяняцца ў адносінах да ўсіх грамадзян замежжа, у тым ліку маючых права на бязвізавы ўезд у Беларусь па iншых падставах (у адпаведнасці з міжурадавымі пагадненнямі, а таксама ўказамі № 8 ад 9 студзеня 2017 года і № 300 ад 7 жніўня 2019 года).