Аб выканаўчых дакументах
Указ № 137 ад 7 красавіка 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка падпісаў Указ № 137 "Аб выканаўчых дакументах".
Дакумент накіраваны на абарону нацыянальных суб'ектаў гаспадарання ад спісання з іх рахункаў сродкаў па патрабаваннях рэзідэнтаў замежных дзяржаў, якія ажыццяўляюць адносна беларускіх юрыдычных або фізічных асоб недружалюбныя дзеянні.
Указам прыпыняецца выкананне выканаўчых дакуметаў, вынесеных на карысць такіх рэзідэнтаў. Акрамя таго, уводзіцца абавязак банкаў і іншых фінансавых арганізацый адмаўляць у прыёме падаваемых гэтымі рэзідэнтамі самастойна плацежных патрабаванняў па выканаўчых дакументах без акцэпту плацельшчыка.
-
Спампаваць 137uk.pdf85 Кб