Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый
Указ № 391 ад 15 кастрычніка 2021 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў Указ № 391 "Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый".
Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі даўгавой нагрузкі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ва ўмовах пандэміі, павышэння эфектыўнасці іх работы ў складаных эканамічных умовах.
Указам прадугледжваецца пашырэнне паўнамоцтваў ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі" з распаўсюджваннем яго дзейнасці на ўсе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.