Аб рэгуляванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 137 "Аб рэгуляванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення".
Дакументам павышаюцца патрабаванні да ліцэнзавання такой дзейнасці. У прыватнасці, Указам ліцэнзаванне ў названай галіне вылучана ў асобную сферу заканадаўства. Вызначаны комплекс рэалізуемых дзяржавай мер, звязаных з усімі аспектамі ліцэнзавання ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення (выдача ліцэнзій, унясенне ў іх змяненняў, прадаўжэнне тэрмінаў дзеяння, спыненне дзеяння і іншае).
Таксама вызначаны пералік выконваемых работ і аказваемых паслуг, што складаюць дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення. У дакуменце ўлічаны асаблівасці ліцэнзавання збудавання і ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку Беларускай АЭС.
Функцыі ліцэнзійнага кантролю ўскладзены на наглядны орган - Дзяржатамнагляд (раней гэтыя функцыі былі ўскладзены на МНС).