Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва".
Дакумент змяшчае меры па вырашэнні найбольш актуальных для насельніцтва пытанняў, якія паступілі пры зборы подпісаў выбаршчыкаў ініцыятыятыўнай групай у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Гэтыя меры ахопліваюць розныя сферы жыццядзейнасці (будаўніцтва, жыллёва-камунальную гаспадарку, транспарт, энергетыку, занятасць і сацыяльнае забеспячэнне, ахову здароўя, адукацыю, гандаль і іншыя).
У дакуменце таксама знайшлі адлюстраванне даручэнні па пытаннях будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых, дадзеныя кіраўніком дзяржавы 22 чэрвеня ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.
Распараджэннем прадугледжваюцца штоквартальная справаздачнасць аб яго выкананні і забеспячэнне належнага інфармавання насельніцтва аб вырашэнні актуальных пытанняў.
Кантроль за выкананнем распараджэння будзе забяспечаны КДК і Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі.
-
Спампаваць 119rp.pdf381 Кб