Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь
Дэкрэт № 5 ад 7 снежня 2020 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпісаў Дэкрэт № 5 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь".
Дакументам устанаўліваецца магчымасць заахвочвання дзяржаўнымі ўзнагародамі арганізацый і калектываў іх работнікаў, а таксама воінскіх часцей і фарміраванняў. Вызначаны пералік узнагарод, да якіх яны могуць прадстаўляцца, у прыватнасці: ордэн Працоўнай Славы, ордэны Воінскай Славы і "За службу Радзіме", ордэн Дружбы народаў, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны.
-
Спампаваць 5dek.pdf65 Кб