Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дэкрэт № 4 ад 22 ліпеня 2021 г.
Частка прэзідэнцкіх функцый, якія датычацца прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, перадаецца ўраду і мясцовым органам улады. Адпаведны Дэкрэт № 4 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня.
Дакументам уносяцца карэкціроўкі ў Дэкрэт № 3 ад 20 сакавіка 1998 года "Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Такім чынам, функцыі Кіраўніка дзяржавы па ўзгадненні эмісіі дадатковых выпускаў акцый, створаных у працэсе прыватызацыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, што перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, акцыі якіх знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, перададзены Ураду. Калі акцыі названых ААТ знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак - аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.
-
Спампаваць 4dek.pdf89 Кб