Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт ад 9 мая 2021 года № 2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу".
Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі Кіраўніка дзяржавы ў выніку замаху, учынення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых насільных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі, на пасяджэннях якога старшынствуе Прэм'ер-міністр.
Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Саветам Бяспекі вызначаецца пералік мер па іх забеспячэнні.
Рашэнні Савета Бяспекі абавязковыя для ўсіх і падлягаюць безумоўнаму выкананню.
Асноўным пытаннем будзе пытанне правядзення выбараў. Савет Бяспекі з удзелам губернатараў прыме рашэнне аб іх правядзенні.
Дэкрэт накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны.
Дэкрэт уступае ў сілу з моманту яго падпісання.
-
Спампаваць 2dek.pdf140 Кб