Пра сумленнасць і справядлівасць
"У аснове работы ўлады павінна быць справядлівае стаўленне да людзей".
"Самае галоўнае - людзі. Я вас вельмі прашу: працуйце з людзьмі. Так, дысцыпліна. Але ў аснове ўсяго, усёй нашай палітыкі павінна быць справядлівасць. Цяпер попыт на справядлівасць. Ды і ўсе мы хочам, каб свет быў больш справядлівым і стаўленне да нас было больш справядлівым. Гэта галоўнае".
Прыняцце кадравых рашэнняў, 13 мая 2022 г."Справядлівыя базавыя правілы распараджэння зямлёй - гэта фундамент стабільнасці ў грамадстве. Менавіта з-за яе ў свеце пачыналася большасць войнаў і канфліктаў".
Нарада па пытаннях удасканалення зямельных адносін, 15 лютага 2022 г."Дэмакратыя - гэта правы і свабоды. У рамках закона. Маеш правы, можаш праявіць сябе - ідзі стварай прадпрыемствы, працуй. Вось і ўся дэмакратыя. Яна павінна быць ад жыцця, ад народа, паколькі гэта ўлада народа".
Пасланне беларускаму народу і Парламенту, 28 студзеня 2022 г."Урач і настаўнік - гэта люстэрка любой дзяржавы".
Наведванне 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы ў Мінску, 19 чэрвеня 2021 г."Не час для далікатнасці, хоць гэта і супярэчыць нашаму нацыянальнаму характару. Каб выжыць, трэба зрываць маскі і называць рэчы сваімі імёнамі. Прыгожае слова "фэйк" - гэта звычайная хлусня, а постпраўда - самая прымітыўная маніпуляцыя свядомасцю чалавека. Але гэтым і іншым тэхналогіям мы, як раней, проціпаставім класічную аб'ектыўную і сумленную журналістыку".
Прыём ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, 16 студзеня 2021 г."Стрыжань ідэалогіі беларускай дзяржавы — сацыяльная справядлівасць і патрыятызм. Свабоднае развіццё асобы, яе сацыяльна-палітычная актыўнасць рэалізуюцца толькі ва ўмовах справядлівасці, калі інтарэсы грамадства, калектыву і чалавека максімальна набліжаны, а асноўная задача дзяржавы — развіццё чалавека як самай вялікай каштоўнасці нашага грамадства".
ІІІ Усебеларускі народны сход,2 сакавіка 2006 г."Галоўнае — гэта справядлівасць. Нельга крыўдзіць людзей. Калі чалавек будзе пакрыўджаны на ўладу і на парадкі ў краіне, ён ніколі не будзе патрыётам. Што яму абараняць, што ён страчвае, калі раптам нешта здарылася? Вось аснова гэтага патрыятызму. Всё ў простым".
Прэс-канферэнцыя для расійскіх рэгіянальных СМІ, 17 лістапада 2016 г."Праводзімая палітыка дае эфект у тым выпадку, калі яна праводзіцца добрасумленным чалавекам з максімальнай увагай да патрэб простых людзей. Недапушчальнымі з'яўляюцца фанабэрыя і валакіта".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 10 красавіка 2001 г."У Беларусі — народная ўлада. Яна жыве рэальнымі клопатамі людзей, а не асабістымі эканамічнымі інтарэсамі і амбіцыямі палітыкаў".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Не толькі народ павінен ісці да ўлады, а і ўлада павінна ісці, а часам і бегчы да гэтага народа".
ІІІ Усебеларускі народны сход, 2 сакавіка 2006 г."Паводзьце сябе нармальна, не крадзіце ў людзей, не крадзіце ў дзяржавы і, як мяне маці вучыла, "не бяры чужога". Не далі табе — не бяры, і будзе ўсё нармальна, будзеш жыць на свабодзе".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Я ніколі не дзейнічаў несумленна ў адносінах да нашых людзей! І ніколі на гэта не пайду! Я ведаю, адкуль прыйшоў і як перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Я абяцаў і ніколі не парушу сваю клятву, чаго б мне гэта ні каштавала!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 24 красавіка 2018 г."Я заўсёды гавару: людзі, людзі, людзі. Не для папулізму — мне ён не патрэбны. Мы сапраўды працуем для людзей. Калі мы гаворым, што дзяржава — для народа, трэба рэалізоўваць гэту формулу. Сацыяльная справядлівасць з'яўляецца не толькі залогам даверу насельніцтва да правасуддзя, але і найважнейшым складнікам ідэалогіі беларускай дзяржавы. Запатрабаванне на гэту справядлівасць каласальнае, не толькі ў славянскіх дзяржавах — ва ўсім свеце".
Цырымонія адкрыцця новага будынка Вярхоўнага суда, 5 красавіка 2019 г."У нас нармальныя людзі: калі іх папрасіць, яны абавязкова адгукнуцца. Але толькі не трэба падманваць. Калі ты нешта папрасіў і паабяцаў — абавязкова зрабі. Не можаш зрабіць сёння, скажы, што зробіш заўтра. Акуратна працуйце з людзьмі, падтрымлівайце іх. Калі ёсць якая-небудзь несправядлівасць, абавязкова адрэагуйце".
Прыняцце кадравых рашэнняў, 19 жніўня 2019 г.