Пра духоўнасць і культуру
"Культура — вось што робіць беларуса беларусам".
"Мы зберажом і прымножым матэрыяльную і духоўную спадчыну пакаленняў, перададзім нашчадкам суверэнную і незалежную дзяржаву, наш агульны дом, дзе яны заўсёды будуць адчуваць сябе ў бяспецы і камфорце. Гэта і ёсць наш шлях! І праўда (а ў ёй сіла) - на нашым баку!"
Пасланне беларускаму народу і Парламенту, 28 студзеня 2022 г."Нельга забываць сваю мову. Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы, - мы не беларусы. І руская мова, і беларуская мова - гэта наша. Але беларускую мову, мы яе не насаджаем, але мы будзем імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог размаўляць на беларускай мове. І няма тут нічога антырасійскага і гэтак далей".
Пасяджэнне-нарада з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, 25 студзеня 2022 г."Мы павінны, нарэшце, зразумець, што жыццё - гэта не толькі чэрава набіць і ўсё астатняе, што з гэтага вынікае. Мы павінны разумець, што ёсць нейкія маральныя асновы. Перш за ўсё - патрыятызм і любоў да сваёй зямлі, у імя чаго мы павінны жыць і выхоўваць нашых дзяцей".
Наведванне ў свята Нараджэння Хрыстовага храма ў Мінску, 7 студзеня 2022 г."Вернасць маральным прынцыпам, спагадлівасць, як кажуць у Беларусі, "людскасць" — вось сакрэт той духоўнай сілы нашага народа, дзякуючы якой ён паспяхова вытрымаў усе гістарычныя выпрабаванні і пабудаваў сваю суверэнную дзяржаву".
Мерапрыемства "Малітва за Беларусь", 2 кастрычніка 2015 г."Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а не проста "тутэйшым", у якой бы кропцы зямнога шара ён ні знаходзіўся. Не толькі наша вельмі багатая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура, але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць".
42-і з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 20 студзеня 2015 г."Вялікая руская мова будзе свабодна развівацца ў Беларусі гэтак жа, як і наша "матчына родная беларуская мова". Калі мы страцім рускую мову — мы пазбавімся розуму! Калі развучымся размаўляць на беларускай мове — мы перастанем быць нацыяй".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 22 красавіка 2014 г."Беларусь сёння — цытадэль традыцыйнай культуры і маралі. Гэтак будзе заўсёды".
V Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 г."У нашай нацыянальнай культуры каласальныя духоўныя багацці. Гэта наш маральны стрыжань, ён дапамагае захаваць самабытнасць. Сёння, калі звонку нам навязваюцца нейкія ўсярэдненыя каштоўнасці, якія спараджаюць бязгусціцу, бездухоўнасць, гэта для нас вельмі важна: паказаць гэта багацце, захаваць свае ідэалы, пачуццё ўласнай годнасці".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Мы павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і прымножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ёй новае пакаленне. Беларусь, безумоўна, краіна таленавітых людзей. У нас створаны ўмовы для раскрыцця, рэалізацыі творчага патэнцыялу".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Ёсць распаўсюджанае меркаванне: у сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна — глабальная. Думаю, што гэта не так. У кожнага народа ёсць уласная сістэма каардынат, вектар развіцця, зададзены яго гістарычным вопытам і нацыянальнай культурай. Праз іх прызму мы ўспрымаем свет. Ці далучаемся мы да эканамічных альянсаў, ці пераймаем тэхналогіі, ці ўключаемся ў сусветную культуру, мы ўсё роўна ўсё пераламляем праз сябе. І гэта дае магчымасць нам перажыць, "пераварыць", калі хочаце, глабалізацыю, узяць ад яе толькі тое, што нас умацоўвае".
42-і з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 20 студзеня 2015 г."Сапраўдная культура — гэта не толькі фальклор, тэатры, мастацкія школы, літаратура, кіно і фестывалі. Гэта яшчэ і высокатэхналагічная вытворчасць, разумнае землекарыстанне, беражлівае стаўленне да прыроды, павага да закону, шанаванне сваіх традыцый. Нарэшце, гэта той духоўны стрыжань, які дапамог нашаму народу выстаяць у самых жорсткіх выпрабаваннях".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2016 г.