Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
"Я хачу засцерагчы ад небяспекі беларускую дзяржаву і забяспечыць мір беларускаму народу! Сваёй гісторыяй, усім сваім існаваннем мой народ гэтага заслужыў. Пад бізуном жыць больш не хочам! І рабамі не будзем!"
"Самастойнасць знешняй палітыкі - гэта раскоша ў сучасным свеце. Раскоша, дазволіць сабе якую могуць не ўсе народы і дзяржавы".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Чаму бунтуюць Францыя і іншыя заходнія дзяржавы? Ды не ў пенсійнай рэформе справа. А калі і ў ёй, то людзі патрабуюць сацыяльнай справядлівасці".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."У самыя вострыя моманты гісторыі - і ў перыяд ашалелай паланізацыі часоў Рэчы Паспалітай і Польшчы міжваеннага перыяду, і ў часы ўсіх войнаў, якія пракаціліся па нашай тэрыторыі, пераадольваючы жахлівыя ганенні, беларусы захавалі веру, родную мову і культуру - сваю ідэнтычнасць".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Дэпутаты, якую партыю або грамадскі рух яны не прадстаўлялі б, перш за ўсё павінны служыць людзям, а не інтарэсам асобных алігархаў і палітыкаў, тым больш замежных".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Шчыра скажу, гэты палітычны плюралізм - не больш як даніна заходняй модзе. Памятайце гэта: плюралізм (палітычны тэрмін) з'явіўся ў часы Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова. Ну і даплюралізаваліся мы да чаго? Страцілі краіну".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Тады, у 2020-м, мы на зуб, што называецца, паспрабавалі іх дэмакратыю і правы чалавека. Мы зразумелі на сваім горкім вопыце: жыць спакойна нам не дадуць!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Пытанні абароны сваёй нацыянальнай спадчыны - гэта задачы, на вырашэнне якіх павінна быць нацэлена ўся сфера культуры. Мы заўсёды даволі беражліва ставіліся да сваёй культуры, да народнай творчасці. Але час ставіць новыя задачы. Мала берагчы і адраджаць. Актуальным стала пытанне аб паэтапным культурным "імпартазамяшчэнні". Сапраўды, пара адыходзіць ад культурных павеваў і святкаванняў, якія супярэчаць нашым хрысціянскім традыцыям і маралі. Трэба больш актыўна пашыраць свае традыцыі, свае сімвалы, сваіх артыстаў, мастакоў і гэтак далей".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Суверэнітэт, незалежнасць не даюцца раз і назаўсёды. Гэта пастаянная неабходнасць дэманстраваць, што ў нас ёсць воля, ёсць свае каштоўнасці, свае традыцыі і свой гістарычны шлях. Шлях міру і стварэння. Наперадзе шмат працы. Мэты вызначаны. Задачы пастаўлены".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Гэта нам - ад Беларусі да Расіі і Кітая - пара пісаць канцэпцыю абароны правоў простых амерыканцаў і еўрапейцаў. Або даваць рэкамендацыі Злучаным Штатам і Еўрасаюзу, як забяспечваць бяспеку і правы сваіх грамадзян, захоўваць законы і парадак. Мы маглі б падзяліцца вопытам".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Вы бачылі, як імгненна сістэма зрэагавала на правакацыю ў Мачулішчах. Вось вам і дыктатура. Спрацавалі, што нават усе замежныя спецслужбы ўражаны гэтым. Мы атрымалі гэтыя сігналы. Я хачу, каб яны сёння пачулі: мы атрымалі ад вас гэтыя сігналы вашых спецслужбаў, што яны ўражаны. Але ведайце, мы будзем і далей так працаваць. У тым ліку і супраць вас. Гэта была бліскучая аперацыя. Яна будзе ў падручніках".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Кожны, хто называе сябе мужчынам, як мінімум павінен навучыцца трымаць у руках зброю, каб умець абараніць усіх і ўсё, што дорага. Паўтару: каб умець абараніць мір на сваёй зямлі".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Трэба будзе - мы з Пуціным вырашым і ўвядзём сюды, калі гэта патрэбна, і стратэгічную ядзерную зброю. І яны гэта павінны разумець, мярзотнікі, там, за мяжой, якія сёння спрабуюць узарваць нас знутры і звонку. Мы ні перад чым не спынімся, абараняючы свае краіны, свае дзяржавы і свае народы".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Беларусь - міралюбівая краіна. Мы не плануем ні на каго нападаць, не хочам ні з кім ваяваць. Не хочам. Мы да гэтага часу яшчэ не пахавалі апошняга салдата і мірнага жыхара, якіх страцілі ў гады Вялікай Айчыннай. І ўсім сэрцам жадаем, каб гэта вайна засталася апошняй у гісторыі нашай зямлі. Зямлі, прасякнутай крывёй і слязамі. Нам хапіла болю. Але жыццё вымушае нас, як я заўсёды гавару, порах трымаць сухім".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Беларусь - гэта Еўропа. Гэта яе геаграфічны цэнтр. Адгарадзіцца ад нас не ўдасца ніякімі агароджамі з калючым дротам ні палякам, ні літоўцам, ні латышам. Але нам трэба новая Еўропа, па-сапраўднаму незалежная, добрасуседская. Эканамічна развітая, палітычна моцная, духоўна багатая і культурна шматгранная. І, вядома, уплеценая ў еўразійскую прастору па ўсіх ключавых вымярэннях супрацоўніцтва".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Наш знешнепалітычны адказ на ўсю гэтую вакханалію - у паскораным развіцці адносін з нашымі бліжэйшымі саюзнікамі. І так званы разварот на Усход у нашай палітыцы - гэта і ёсць самая разумная рэальнасць, прадыктаваная духам часу. У рэшце рэшт, сонца заходзіць на захадзе, а ўзыходзіць, як мы ведаем, на ўсходзе".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Еўропа можа захавацца толькі з намі, перш за ўсё з Расіяй. Калі Еўропа аб'яднаецца з Расіяй, гэта будзе такі полюс, з якім ніхто не справіцца. Скажу нават, ні дружалюбны нам Кітай, ні тым больш Злучаныя Штаты Амерыкі, таму што рэсурсы тут, кампетэнцыі самыя высокія там".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Уся сістэма адукацыі павінна быць накіравана ў будучыню, фарміраваць работніка новага тыпу - дасведчанага, гібкага, ініцыятыўнага, гатовага жыць і працаваць у адкрытым інфармацыйным грамадстве".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Мы рады прымаць у сваю нацыянальную сям'ю ўсіх, хто падзяляе нашы духоўна-маральныя прынцыпы, хто гэтак жа, як і мы, непакоіцца пра будучыню, хоча выхаваць сваіх дзяцей на традыцыйных каштоўнасцях… Як правіла, гэта людзі з кампетэнцыямі, адукаваныя, разумныя, з залатымі рукамі. Яны хочуць развівацца, вучыцца, ствараць. Нам варта падумаць аб стварэнні для іх пэўных умоваў, якія стымулявалі б пераезд да нас такіх людзей. У тым ліку і для тых, хто жадае перавезці і свой бізнес сюды".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Заходняя мода на чайлдфры. Любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай, культурнай прасторы павінна спыняцца. Любыя ўкіды такіх завуаліраваных заклікаў, гэтак жа як і ўсе нетрадыцыйныя павевы, - не што іншае, як спроба абязлюдзіць і аслабіць дзяржаву. Ніяк не менш. Такая ідэалогія павінна быць па-за законам. Культ паўнацэннай сям'і з двума і больш дзецьмі павінен стаць стылем жыцця беларусаў. Толькі так мы зможам быць упэўнены, што наступныя за намі пакаленні будуць прырастаць, а значыць, моцна трымаць суверэнітэт у сваіх руках і гарантавана жыць у міры".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў інтэрпрэтацыі эпахальных падзей. Скажу больш канкрэтна: людзі павінны ведаць, хто нашы героі, выхоўваць на іх прыкладах новыя пакаленні беларусаў. Хатынь, Ала, Боркі, Брэсцкая крэпасць і ўсе месцы трагедыі і подзвігу беларускага народа, народаў СССР - адным словам, народа-пераможцы - павінны стаць месцам паломніцтва і пакланення. У першую чаргу для нашых дзяцей".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Дзяржава не павінна "купляць" дзяцей у бацькоў. Яна можа дапамагчы выхаваць будучых грамадзян, засцерагчы іх ад небяспекі, забяспечыць сацыяльныя гарантыі і магчымасці для развіцця".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Каб трывала стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць больш, значна больш. Гэта важнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава робіць шмат, каб гэту ўмову забяспечыць".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Нельга дапусціць падзелу нашай кампактнай краіны на Мінск і астатнюю Беларусь! Мы - сем "я", шэсць абласцей і сталіца. Гэта наш лозунг. Уласцівыя рэгіёну перавагі павінны стаць крыніцамі яго развіцця".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Нікому не дазволена беспадстаўна павышаць цэны і абіраць людзей. Гэта першае. І другое: беларусы не павінны расплачвацца за "пустыя" долары, як гэта робіць сёння ўвесь свет".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."У нашай краіне ўсе, хто хоча і можа працаваць, працуюць і зарабляюць. Паўтару: хто хоча - у нас могуць працаваць і зарабляць. Гэта вельмі тонкая грань".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Чалавецтва плаўна вядуць да так званага новага свету, у якім будуць мільярды лішніх людзей - бяспраўных, галодных, бедных, але затое нібыта свабодных у самых разнастайных лібералістычных праявах... Такія дзяржавы, як Беларусь, - не проста раздражняльнік. Мы - пагроза гэтаму праекту. Таму, што ідзём сваёй дарогай".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Мы не дзеля прыгожага слова называем чалавека галоўнай каштоўнасцю. Захаванне правоў грамадзян Беларусі - непарушны пастулат у нашай дзяржаве".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі - імпартазамяшчэнне. Пара ўжо канчаткова пазбавіцца ад чужых балтоў і гаек і выпускаць па-сапраўднаму свой прадукт. У тым ліку прадукт Саюзнай дзяржавы".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Сёння час ініцыятывы і актыўных дзеянняў. Толькі нестандартна мыслячыя кіраўнікі, энтузіясты здольны рухаць галіны і сферы наперад. Патрэбны людзі смелыя, якія не баяцца браць на сябе адказнасць, не баяцца выходзіць за межы інструкцый, калі таго патрабуе вытворчая неабходнасць".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Вялікія фінансавыя "эксперты" прадракалі крах нашай эканомікі, абвал рубля, збядненне насельніцтва. А цяпер, калі прагнозы не спраўджваюцца, даводзіцца тлумачыць грамадзянам Еўрасаюза, чаму, калі яны эканомілі на цяпле і гарачай вадзе, бензіне, Беларусь выстаяла. Больш таго, па шэрагу напрамкаў нават прыбавіла. Цяпер шукаюць там, на Захадзе, аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары. Шукайце. Ім усё роўна ніколі не зразумець розніцу паміж "свабодным" ліберальным грамадствам, дзе ніхто нікому нічога не вінен, і народам, які разумее сваю адказнасць перад дзяржавай, сваімі суайчыннікамі і будучымі пакаленнямі".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Пара адыходзіць ад культурных павеваў і святкаванняў, якія супярэчаць нашым хрысціянскім традыцыям і маралі. Трэба больш актыўна пашыраць свае традыцыі, свае сімвалы, сваіх артыстаў, мастакоў і гэтак далей. Тым больш што попыт на айчыннае, на роднае расце".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Ніколі раней у гісторыі нашай краіны, асабліва нашай незалежнай Беларусі, не стаяла так востра пытанне, як суверэнітэт і незалежнасць. Свет траціць трыльёны долараў на забойствы людзей і разарэнне дзяржаў, а не на стварэнне. Гэты глыбокі крызіс, крызіс усёабдымны, шматбаковы, у многім рукатворны - на знішчэнне канкурэнтаў... Свет будзе абсалютна іншым. У гэтым уся сутнасць гістарычнага моманту".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Мы вельмі рамантызавалі такія перыяды, як ВКЛ, Рэч Паспалітая. Нядзіўна. За кароткі прамежак на чале ўлады асобных дзеячаў мы вельмі хутка праглынулі гэту прынаду. Як быццам мы ўсе - нашчадкі Радзівілаў і Сапегаў. Дарэчы, магнатаў было на нашай зямлі - лічаныя прозвішчы. Яны былі. Ці былі яны патрыётамі сваёй Айчыны? Не і яшчэ раз не. З лёгкасцю, як мы памятаем, мянялі і веру, і мову на польскія шляхецкія прывілеі, тытулы і пасады. Сярэдневяковыя алігархі сваё багацце нажывалі на гарбе народа, які сеяў, араў, будаваў. Народ жыў цяжка".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Беларуская дзяржава таксама з'яўляецца паўнапраўным пераемнікам гістарычнай спадчыны Старажытнай Русі. І пара спыніць усе інсінуацыі наконт гэтага. Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ, як мы кажам) было таксама рускім - гэта значыць, што ўсходнеславянскім, гэта значыць нашым. Для тых, хто занепакоены тэмай "рускага свету" і хто дрыжыць ад згадвання "рускі", скажу проста: рускае - гэта не толькі расійскае, гэта і наша".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Беларуская дзяржаўнасць з самага пачатку фарміравалася на аснове традыцый народаўладдзя. Нашы дэмакратычныя традыцыі маюць тысячагадовую гісторыю. У той час як Захад быў паглыблены ў "цёмныя вякі" (так гісторыкі пішуць), нашы продкі - жыхары Полацкага і Тураўскага княстваў - выбудоўвалі асновы прававога і палітычнага ўзаемадзеяння ўлады і народа".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Мы, беларусы, народ з багатай, тысячагадовай гісторыяй. У ёй перапляліся эпохі росквіту і падзення многіх дзяржаў, ствараемых на нашых землях. Вытокі беларускай дзяржаўнасці - гэта фундамент нашага суверэнітэту. Сам час прымусіў нас заняць больш жорсткую дзяржаўную пазіцыю ў пытаннях захавання гістарычнай праўды. Даць прынцыповую і бескампрамісную ацэнку асобным фактам".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Калі мы хочам быць суверэннымі і незалежнымі, яшчэ раз паўтару: не трэба лунаць у воблаках, не трэба думаць аб незямных цывілізацыях. Трэба кожнаму займацца сваёй справай".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Мы ніколі не перашкаджалі і не будзем перашкаджаць партыйнаму будаўніцтву. Асабліва калі ініцыятыва ідзе ад людзей, якія шчыра любяць сваю краіну, свой дом, сваю сям'ю, настроеных на мірную будучыню сваіх дзяцей. Але, паўтару, іншаземных агентаў, праплачаных з-за мяжы, у нашым палітычным полі не будзе. Кропка! Гэтак жа як і партыі ўлады - таксама не будзе. Для тых, хто забыў, з якой праграмай я ішоў на першыя выбары Прэзідэнта, нагадаю: "Ні з левымі, ні з правымі, ні з партыяй, а са сваім народам!" Мая пазіцыя не змянілася".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."У мяне дастаткова паўнамоцтваў для таго, каб абараніць сваю краіну, асабліва цяпер. Я больш, чым вы, выбачайце за гэты папрок, зацікаўлены, каб яе захаваць. Таму што я ў гэта ўклаў усё сваё жыццё. Я не бачыў гэтага жыцця, акрамя сваёй Беларусі! Але мы разам з вамі, пакуль мы жывыя, сваіх заваяванняў не аддадзім. Не аддадзім, значыць, будзем жыць мы, будуць жыць нашы дзеці!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Калі б не было 2020 года, яго трэба было б прыдумаць! Жнівень 2020-га паказаў, хто ёсць хто, паказаў нашы пралікі, сканцэнтраваўшы нашу ўвагу на недапушчальнасці самазаспакаення і расхлябанасці. Гэта быў вельмі важны момант у нашай гісторыі. І дзякуй богу, што ён быў, і дзякуй богу, што ён гэтым скончыўся".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Спыніцца трэба цяпер, пакуль не пачалася эскалацыя. Спыніць трэба баявыя дзеянні. Перамір'е аб'явіць без права перамяшчэння, перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідкі зброі і боепрыпасаў, жывой сілы і тэхнікі! Усё! Мёртва, замерлі!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Ваенна-прамысловы комплекс сёння ў Расіі разгортваецца на поўную моц. І калі гэты комплекс разгорнецца на поўную моц, пра мір будзе гаварыць цяжка. Гэты рускі воз па інерцыі калі пакоціцца, то мала не падасца".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г."Бяда прыходзіць туды, дзе ёй людзі самі адчыняюць дзверы. Самы паказальны і вельмі драматычны прыклад зусім побач - каля нашай паўднёвай граніцы, дзе бойня не спыніцца, пакуль заакіянскі гаспадар не дасць адмашку".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 31 сакавіка 2023 г.