Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой зрабіў рабочую паездку ў Асіповіцкі раён

  • 4

Аб тым, як будуць змагацца з нядобрасумленнымі работнікамі ў сельскай гаспадарцы, у час нарады ў Асіповіцкім райвыканкаме расказаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

Як нагадаў Дзмітрый Крутой, Кіраўнік дзяржавы 21 ліпеня ў час селектарнай нарады ўвёў мабілізацыйны рэжым правядзення ўборачнай. Факты, агучаныя кантралюючымі і сілавымі органамі, абуральныя, таму неабходна падцягнуць выканальніцкую дысцыпліну на месцах. Рашэнне знойдзена.

"Старшыня райвыканкама, ваенкам, кіраўнік сельскагаспадарчай арганізацыі складаюць пералікі нядбайных работнікаў, якія праштрафіліся, правініліся або ўчынілі нейкія правапарушэнні. Гэтыя людзі будуць накіроўвацца ў распараджэнне Міністэрства абароны", - адзначыў ён.

Якім будзе фармат гэтай работы - ваенна-выхаваўчыя вучэнні, зборы, - рашэнне прыме Міністр абароны. Працягласць - два-тры месяцы. Менавіта столькі доўжыцца ў краіне жніво. Абмежаванняў па ўзросце не будзе. "Ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, работа, на якой ён знаходзіўся, або нейкія абмежаванні па здароўі, якія датычацца звычайнай прызыўной кампаніі, тут не будуць дзейнічаць. Гэта будуць асобныя ўмовы і асобныя крытэрыі", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Як адзначыў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, спачатку пройдуць інструктажы і падрыхтоўка, а пасля ўжо адбудзецца накіраванне да месца дыслакацыі. І калі можа здацца, што такая камандзіроўка стане магчымасцю адседзецца або схавацца - гэта не так. З улікам таго, што адбываецца на знешніх рубяжах, беларускія ваенныя, пагранічнікі і сілы спецыяльных аперацый знаходзяцца ў рэжыме павышанай гатоўнасці. "У арміі, як сказаў наш міністр, акрамя ваеннай падрыхтоўкі і непасрэдна ваенных дзеянняў і маніпуляцый ёсць вельмі шмат гаспадарчай, бытавой работы. Будзе элемент фізічнай падрыхтоўкі, таму дакладна гэтым людзям будзе чым заняцца, яны прынясуць грамадскую карысць", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў ваеннага камісара Магілёўскай вобласці Максіма Уласава, сёння праведзены нарады пад кіраўніцтвам міністра абароны, зацверджаны графікі работы. "І літаральна ўжо з суботы ваенныя камісары ​​на ўсіх рэгіёнах выязджаюць непасрэдна ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, працуюць у цесным узаемадзеянні са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў па вызначэнні гэтай катэгорыі грамадзян, - сказаў ён. - І калі некаторыя думаюць, што на зборах яны будуць адчуваць сябе як на курорце, яны, вядома ж, памыляюцца".

Усе навіны