Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой наведаў канцэрт "Час выбраў нас" у рамках "Марафону адзінства" ў Бабруйску
- 15
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой 16 лістапада наведаў канцэрт "Час выбраў нас" у рамках "Марафону адзінства" ў Бабруйску.
"Нарэшце наш "Марафон адзінства" прыбыў у Бабруйск, на адну з самых шумных і вялікіх лядовых арэн нашай краіны. У горад, на мой погляд, вядомасць якога даўно выйшла за межы нашай Беларусі. Больш за 600 гадоў гераічнай гісторыі Бабруйска. Нават складана палічыць, якую колькасць разоў ён разбураўся і адраджаўся зноў", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Ён адзначыў, што Бабруйск на працягу сваёй гісіторыі быў "магнітам" для захопнікаў і ворагаў усіх масцей: "Гераічная Бабруйская крэпасць паспяхова спыніла Напалеона. Тут, на гэтай зямлі, змагаліся і з палякамі, і з фашыстамі".
Дзмітрый Крутой нагадаў, што Вялікая Айчынная вайна пакінула асабліва глыбокія шрамы на сэрцы горада. "Былі разбураны сотні будынкаў. Сумна вядомае бабруйскае гета, дзе загінула больш за 100 тыс. чалавек. Але і немцам тут таксама добра дасталося", - дадаў ён.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта канстатаваў, што пасля Вялікай Айчыннай вайны Бабруйск вельмі хутка аднавіўся і на працягу 10 гадоў нават быў абласным цэнтрам. Былі пабудаваны дзясяткі новых прадпрыемстваў, якія і сёння складаюць аснову эканомікі горада.
"У Бабруйску вельмі шмат помнікаў архітэктуры, гісторыі, цікавых мясцін, якія можна паглядзець. Адна з мэт "Марафону адзінства" - паказаць нашы гарады (буйныя, сярэднія), паказаць нашы рэгіёны. Прэзідэнт правільна гаворыць, што не трэба абмяжоўвацца толькі фінальным канцэртам. Трэба больш спадарожных мерапрыемстваў арганізоўваць: квесты, конкурсы, "НЕсумныя НЕлекцыі", - сказаў Дзмітрый Крутой.