Хакейны матч супраць каманды Брэсцкай вобласці

  • 8
Каманда Прэзідэнта згуляла ўнічыю з хакеістамі Брэсцкай вобласці на Х Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 25 снежня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" дружына Кіраўніка дзяржавы выйгравала па ходзе сустрэчы, але брастаўчане праявілі характар і выйшлі наперад з лікам 5:4. Аднак у самай канцоўцы сустрэчы гаспадары зраўнавалі рэзультат - 5:5.