Зменены парадак фарміравання дзяржінвестпраграмы і рэгіянальных інвестпраграм
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім змяняецца Указ ад 5 мая 2006 года № 299 і выкладаецца ў новай рэдакцыі палажэнне аб парадку фарміравання, зацвярджэння дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, рэгіянальных інвестыцыйных праграм і справаздачнасці аб іх выкананні.
Новай рэдакцыяй палажэння прадугледжаны распрацоўка нацыянальнага інфраструктурнага плана як асновы планавання будаўніцтва капітальных аб'ектаў на 5 гадоў, фарміраванне дзяржінвестпраграмы і рэгіянальных інвестыцыйных праграм па прынцыпе сярэднетэрміновага планавання бюджэту на 3 гады, вызначэнне механізма і прынцыпаў фарміравання рэгіянальных інвестыцыйных праграм.
Карэкціроўка палажэння праведзена для стварэння комплекснай сістэмы планавання будаўніцтва аб'ектаў, фінансуемых за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.