Віншаванне калектыву Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" з 50-гадовым юбілеем з дня адкрыцця спартыўнага комплексу.

    "За паўвекавую гісторыю на яго трасах і схілах вырасла цэлая плеяда знакамітых атлетаў - пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. І цяпер лепшыя беларускія трэнеры рыхтуюць дастойную змену нашым праслаўленым чэмпіёнам па зімовых відах спорту, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў краіны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сёння "Раўбічы" - суперсучасны шматфункцыянальны спартыўны і турыстычны аб'ект, шырока вядомы ва ўсім свеце. Тут на высокім арганізацыйным узроўні праходзяць буйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках, фрыстайле.

    Прэзідэнт падзякаваў працоўнаму калектыву, ветэранам і ўсім, хто ўнёс уклад у станаўленне і развіццё цэнтра, за адказнае стаўленне да справы і прафесіяналізм.

    "Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра і новых вялікіх дасягненняў на славу Беларусі", - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.