Віншаванне з Хрыстовым Уваскрэсеннем

    Праваслаўным хрысціянам Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Шчыра віншую вас з Хрыстовым Уваскрэсеннем.

    Для кожнага з нас гэта свята непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання.

    Велікодныя традыцыі аб'ядноўваюць нас у асяроддзі сям'і. Асаблівая цеплыня свята нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека - клапаціцца пра бліжніх і дапамагаць пакутным. Духоўная сіла гэтых веснавых дзён дае магчымасць усвядоміць важнасць маральных каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства.

    Няхай светлая радасць свята прыўнясе ў нашы дамы дабрабыт і згоду, стане невычэрпнай крыніцай веры, любові і міласэрнасці.

    Аляксандр Лукашэнка