Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

    Асабоваму складу і ветэранам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі!

    З першых дзён стварэння спецслужбы чэкісты знаходзіліся ў авангардзе абароны дзяржавы, адстойваючы яе суверэнітэт і незалежнасць, у барацьбе з ворагам праяўлялі выключную стойкасць, рашучасць і мужнасць, паказваючы прыклад сапраўднага патрыятызму.

    Сёння, прадаўжаючы слаўныя традыцыі беларускай спецслужбы, вы змагаецеся на скрытым ад вачэй людзей фронце, ва ўмовах новых гібрыдных пагроз нацыянальнай бяспецы, беспрэцэдэнтных па сваім маштабе. Вынікі вашай працы садзейнічаюць прыняццю найважнейшых палітычных рашэнняў, шмат у чым вызначаючы будучыню Радзімы, а значыць, і лёсы мільёнаў грамадзян.

    Дзякую кожнаму з вас за высокі прафесіяналізм, бездакорны стыль працы і поўную самааддачу. Упэўнены, што, адказваючы на выклікі часу, вы зробіце ўсё, каб узмацніць пазіцыі краіны ў светапарадку, які мяняецца, захаваўшы на роднай зямлі мір і стабільнасць.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі - усім, хто ўнёс бясцэнны ўклад у набліжэнне Вялікай Перамогі, тым, хто збярог і перадаў лепшыя традыцыі, сфарміраваўшы сучаснае аблічча спецслужбы.

    Шчыра жадаю калектыву і ветэранам КДБ шчасця і дабрабыту, здароўя і аптымізму, новых поспехаў і здзяйсненняў у імя нашай Беларусі!

    Аляксандр Лукашэнка