Віншаванне з Днём ракетных войскаў і артылерыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём ракетных войскаў і артылерыі.
"З'яўленне артылерыі на палях бітваў змяніла гісторыю чалавецтва. Яна адыграла вырашальную ролю ў разгроме гітлераўскіх войскаў і дасягненні Перамогі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ракетныя войскі і артылерыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, захоўваючы вернасць традыцыям пакалення пераможцаў і па-майстэрску валодаючы сучаснай баявой тэхнікай, з'яўляюцца найважнейшым стрымальным фактарам любых агрэсіўных намераў у адносінах да нашай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ракетчыкі і артылерысты і ў далейшым будуць рабіць усё для абароны Айчыны і захавання міру на беларускай зямлі. Прэзідэнт падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у ратнай працы на карысць Беларусі.