Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці:

    "Дарагія беларусы!

    Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.

    Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года - для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.

    Сёння суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.

    Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя адвечныя каштоўнасці аб'ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з'яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.

    Са святам! З Днём Рэспублікі!

    Аляксандр Лукашэнка,
    3 ліпеня 2026 г."