Віншаванне старшыні Савета Кампартыі Беларусі Аляксею Камаю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Савета Камуністычнай партыі Беларусі Аляксея Камая з 90-годдзем.
"Усё Ваша жыццё - прыклад вернасці ідэалам народаўладдзя, дабра, справядлівасці і самаахвярнага служэння краіне. Высокі прафесіяналізм, пачуццё адказнасці і патрабавальнасць у спалучэнні з чулым і ўважлівым стаўленнем да людзей здабылі Вам абсалютна заслужаныя аўтарытэт і павагу, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашы багаты вопыт партыйнай і дзяржаўнай працы, мудрасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і сёння дапамагаюць у будаўніцтве моцнай і суверэннай Беларусі, садзейнічаюць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, асабліва ў маладзёжным асяроддзі".
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў Аляксею Камаю словы ўдзячнасці за працу і адданасць Айчыне, пажадаў моцнага здароўя, міру, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі.