Віншаванне работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём пажарнай службы Беларусі:

    "Кожны з вас выбраў унікальную прафесію, якая патрабуе асаблівай мужнасці, адвагі і найвышэйшай кампетэнцыі. Паколькі ад аператыўнасці і зладжанасці вашай каманднай работы залежыць не толькі захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей, але і самае галоўнае - жыцці людзей.

    Вы заўсёды ў гатоўнасці нумар адзін, заўсёды на баявым пасту, паспяхова процідзейнічаючы вогненнай стыхіі і іншым небяспекам. Менавіта таму беларускія ратавальнікі карыстаюцца такім даверам і павагай нашых грамадзян.

    Сёння органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях маюць усё неабходнае, каб аператыўна рэагаваць на любыя ўзнікаючыя пагрозы тэхнагеннага і прыроднага характару, на належным узроўні вырашаць пастаўленыя задачы, забяспечваючы мір і спакой у нашай Беларусі. Няхай так будзе і далей.

    Дзякую за службу ўсім дзеючым супрацоўнікам і доблесным ветэранам, якія свята захоўваюць традыцыі, верныя свайму абавязку і Айчыне.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўдачы, а вашым сем'ям - міру і дабра".