Віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прафесійным святам.

    "Чысціня, камфорт і бяспека асяроддзя пражывання, даступнасць і разнастайнасць паслуг важны для кожнага чалавека, дзе б ён не жыў - у гарадской кватэры або ў сельскай хаце. Усё гэта сваёй штодзённай працай забяспечвае ваш шматтысячны калектыў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сістэме ЖКГ удалося дасягнуць пазітыўных змяненняў у азеляненні тэрыторый, добраўпарадкаванні двароў і вуліц, правядзенні капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў. "Шчыра ўдзячны ветэранам, чыя праца стала фундаментам для цяперашніх дасягненняў", - дадаў ён.

    "Перакананы, і ў далейшым вашы прафесіяналізм і адданасць справе стануць залогам рэалізацыі намечаных мэт. Няхай самыя смелыя планы па ўдасканаленні галіны і павышэнні якасці паслуг знаходзяць сваё ўвасабленне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Беларусі.