Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння.

    "Уласцівыя Вам лідарскія якасці, стойкасць характару і глыбокі патрыятызм ляжаць у аснове паспяховай рэалізацыі курсу на ўстойлівае развіццё Рэспублікі Узбекістан, рост яе ўплыву на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што яго візіт ва Узбекістан, які адбыўся ў лютым гэтага года, пацвердзіў чарговы раз агульнае імкненне ўмацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва і кааперацыйныя сувязі на ўсіх узроўнях.

    "Мы і ў далейшым нацэлены на выбудоўванне адносін з Ташкентам у атмасферы дружбы і ўзаемнай падтрымкі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    "Шчыра жадаю Вам, паважаны Шаўкат Мірамонавіч, і Вашым блізкім мірнага неба, падтрымкі родных і сяброў, працвітання Узбекістана, служэнню якому Вы прысвяцілі ўсё сваё жыццё, - адзначыў Прэзідэнт. - Буду рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі".