Віншаванне першай лэдзі Рэспублікі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першую лэдзі Рэспублікі Зімбабвэ Аксілію Мнангагву з днём нараджэння.
"Беларусь з павагай ставіцца да Вашага высокага служэння Рэспубліцы Зімбабвэ і той асаблівай місіі, якую Вы выконваеце, у тым ліку праз умацаванне здароўя нацыі, развіццё адукацыі, падтрымку мацярынства і дзяцінства", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларуска-зімбабвійскія адносіны развіваюцца як стратэгічнае партнёрства, заснаванае на даверы, узаемнай павазе і практычных выніках. А дасягненні апошніх гадоў у палітычным дыялогу, эканамічным супрацоўніцтве і гуманітарнай сферы прынеслі ўжо адчувальную карысць народам дзвюх краін.
"У кантэксце аб'яўлення ў Рэспубліцы Беларусь 2026 года Годам беларускай жанчыны перакананы ў неабходнасці далейшага нарошчвання гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж жаночымі арганізацыямі нашых краін пад Вашым непасрэдным патранатам", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аксіліі Мнангагве здароўя, жыццёвай энергіі, натхнення і поспехаў у яе высакароднай працы.