Віншаванне Папу Рымскаму Францыску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з днём нараджэння.
"Дазвольце пацвердзіць маё захапленне Вашымі адданасцю справе служэння свету і пастве, сілай веры і духу, уменнем дружыць з адкрытымі сэрцам і душой. З радасцю адзначаю высокі ўзровень узаемадзеяння і актыўнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Ватыканам шмат у чым дзякуючы Вашым намаганням. Спадзяюся на нашу з Вамі асабістую сустрэчу, якая, несумненна, надасць імпульс усебаковаму ўмацаванню беларуска-ватыканскіх сувязей. Будзем вельмі рады бачыць Вас на беларускай зямлі, дзе Вас шчыра любяць і цэняць", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папу Рымскаму Францыску моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і служэння на карысць яго адказнай місіі.