Віншаванне народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна з 80-годдзем.
"Вы па праву належаце да плеяды вялікіх майстроў экрана і сцэны, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы найвышэйшаму акцёрскаму майстэрству і невычэрпнай энергіі Вы змаглі стварыць мноства незабыўных вобразаў мужных і моцных духам людзей, якія сталі сапраўды блізкімі і любімымі для беларускага гледача".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што талент народнага артыста яшчэ доўгія гады будзе служыць крыніцай натхнення і маральным арыенцірам для новых пакаленняў артыстаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Гасцюхіну моцнага здароўя, бадзёрасці духу, міру і дабра.