Віншаванне калектыву "Сельской газеты"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў "Сельской газеты" са 105-годдзем з дня выхаду першага нумара.

    "Грунтуючыся на лепшых традыцыях айчыннай журналістыкі, вы ўсебакова і аб'ектыўна расказваеце пра жыццё беларускіх вяскоўцаў, развіццё і дасягненні айчыннага аграпрамысловага комплексу, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што прафесійны, таленавіты калектыў рэдакцыі і далей будзе праслаўляць адданых сваёй справе працаўнікоў хлебнай нівы і прыгажосць роднай зямлі".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам "Сельской газеты" моцнага здароўя, дабрабыту і творчага натхнення.