Віншаванне Генеральнаму сакратару АДКБ Імангалі Тасмагамбетаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Імангалі Тасмагамбетава з днём нараджэння.

    "У Беларусі высока цэняць Ваш уклад ва ўмацаванне і развіццё Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая ў складаных умовах ваенна-палітычнай абстаноўкі прадаўжае заставацца неад'емным элементам падтрымання міру, бяспекі і стабільнасці на Еўразійскай прасторы. Удзячны за Ваша ўважлівае стаўленне да пытання захавання для цяперашняга і будучых пакаленняў памяці аб бяспрыкладнай мужнасці шматнацыянальнага савецкага народа, які перамог нацызм", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Перакананы, што Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, высокі прафесіяналізм і багаты жыццёвы вопыт будуць і далей служыць на карысць міру, спакою і працвітання нашых краін і народаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Імангалі Тасмагамбетаву новых поспехаў на адказнай пасадзе генеральнага сакратара АДКБ, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.