Указам Прэзідэнта ўдакладнены палажэнні аб Мінабароны і Генштабе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 36, якім удакладняюцца палажэнні аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл. Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення Указа № 719 ад 7 снежня 2006 года ў адпаведнасць з Ваеннай дактрынай. 

    У прыватнасці, функцыі Мінабароны дапоўнены палажэннямі па рэалізацыі ва Узброеных Сілах мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, а таксама па асвятленні ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці УС. Акрамя таго, удакладняецца склад калегіі Мінабароны.

    Функцыі Генштаба дапоўнены палажэннем па каардынацыі дзейнасці сілавога кампанента ваеннай арганізацыі дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.