Указам Прэзідэнта ўдакладнены бюджэт ФСАН у 2025 годзе са значным ростам даходаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 454, у адпаведнасці з якім удакладняюцца асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2025 год.

    З улікам дынамікі па фондзе заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту фонду павялічаны яго даходы на Br2 млрд 696 млн 639,6 тыс. Выраслі ў сувязі з павышэннем пенсій і яго расходы на Br429 млн 768,3 тыс.

    У выніку гэтых удакладненняў планавы прафіцыт фонду павялічыўся на Br2 млрд 266 млн 871,3 тыс. і склаў Br2 млрд 768 млн 684,5 тыс.