Удзел у свяце горада "Я люблю Мінск"

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня 1996 года прыняў удзел у сталічным свяце горада, якое праводзілася пад лозунгам "Я люблю Мінск".

У 12 гадзін дня каля Палаца спорту адбылося ўрачыстае адкрыццё свята. Кіраўнік дзяржавы прыехаў павіншаваць мінчан. Пасля кароткага прывітання ён прайшоў па радах святочнага кірмашу, а потым наведаў Цэнтральны парк імя Горкага. Размова Прэзідэнта з людзьмі заняла значна больш часу, чым планавалася, а вялікая колькасць пытанняў ператварыла прагулку Аляксандра Лукашэнкі ў своеасаблівую народную прэс-канферэнцыю.