Удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая 1998 года прыняў удзел у памятным шэсці і цырымоніі ўскладання вянкоў да абеліска на плошчы Перамогі. Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва Урада і парламента, дзяржаўных органаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпламатычнага корпуса.

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што маладая беларуская дзяржава будзе рабіць усё для таго, каб захаваць краіну і даць магчымасць людзям спакойна жыць і працаваць.