У Беларусі ўстаноўлены памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў Указ № 439 "Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці".

    Дакументам устаноўлены памер такой платы - роўны памеру зямельнага падатку, які вылічваецца ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам. Пры гэтым на плацельшчыкаў арэнднай платы будуць распаўсюджвацца прадугледжаныя Падатковым кодэксам ільготы па зямельным падатку.

    Захоўваюцца дзеючыя цяпер тэрміны выплаты арэнднай платы, а таксама тэрміны прадастаўлення юрыдычнымі асобамі сум арэнднай платы ў падатковыя органы.

    Дагаворы арэнды будуць прыводзіцца ў адпаведнасць з Указам паступова - пры паступленні заяў ад арандатараў, у выпадку прадаўжэння тэрмінаў арэнды зямельных участкаў і пры прыняцці мясцовымі органамі ўлады, адміністрацыямі свабодных эканамічных зон (СЭЗ) рашэнняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі змянення прадастаўленых у арэнду зямельных участкаў.

    З 1 студзеня 2026 года палажэнні Указа будуць прымяняцца да ўсіх зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і прадастаўлены ў арэнду мясцовымі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыямі СЭЗ.

    Меры, прадугледжаныя Указам, накіраваны на ўдасканаленне сістэмы спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі і стварэнне роўных умоў для ўсіх землекарыстальнікаў незалежна ад віду правоў на зямельныя ўчасткі.