У Беларусі будуць развіваць сэрвісы анлайн-пазыкі і лізінгавай дзейнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб сэрвісах анлайн-пазыкі і лізінгавай дзейнасці".
Прадугледжана развіццё альтэрнатыўных банкаўскім механізмаў прыцягнення і прадастаўлення грашовых сродкаў фізічным і юрыдычным асобам з дапамогай сэрвісаў анлайн-пазыкі.
У адпаведнасці з дакументам, сэрвіс анлайн-пазыкі - гэта сайт у сетцы Інтэрнэт і праграмнае забеспячэнне, прызначаныя для заключэння дагавораў пазыкі як паміж фізічнымі асобамі, так і паміж юрыдычнымі асобамі на спажывецкія і прадпрымальніцкія мэты.
Указам вызначаны патрабаванні для заключэння дагавораў пазыкі пры дапамозе сэрвісаў анлайн-пазыкі, устаноўлены парадак прадастаўлення пазык і зацверджана палажэнне аб дзейнасці аператараў сэрвісу анлайн-пазыкі і дагаворах, што заключаюцца пры дапамозе гэтага сэрвісу.
Дакумент прыняты ў мэтах павышэння даступнасці фінансавых паслуг і абароны правоў іх спажыўцоў, а таксама фарміравання ўмоў для далейшага развіцця прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы.