Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін увечары 8 лютага правялі тэлефонную размову.
Галоўнай яе тэмай стала пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты абмеркавалі час і тэрміны яго правядзення, парадак дня і іншыя пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца мерапрыемства, на якім будуць разгледжаны ключавыя аспекты інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі ў размове шэраг актуальных пытанняў беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на рэалізацыю сумесных праектаў. Закранулі кіраўнікі дзяржаў і міжнародную тэматыку, развіццё абстаноўкі ў рэгіёне.