Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася вечарам 21 сакавіка.

    У ходзе размовы кіраўнікоў дзяржаў у цэнтры ўвагі былі пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, рэалізацыя сумесных узаемавыгадных праектаў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці больш хуткай практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у лютым на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. 

    Прэзідэнты таксама абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні міжнароднай абстаноўкі, сітуацыю ў рэгіёне.