Сустрэча з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Станіславам Засем
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 21 снежня рабочую сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Станіславам Засем.
Станіслаў Зась праінфармаваў Прэзідэнта аб сваіх сустрэчах з кіраўнікамі дзяржаў - членаў АДКБ, якія павінны былі ўзгадніць яго кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі. Такая форма назначэння была прапанавана Аляксандрам Лукашэнкам на лістападаўскай сустрэчы прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу.
Дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі ўжо наведаў Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Расію. Кіраўнікі гэтых дзяржаў адобрылі беларускую кандыдатуру. Аляксандр Лукашэнка таксама афіцыйна падтрымаў назначэнне Станіслава Зася, падпісаўшы адпаведны праект рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
"Я раней гаварыў аб тым, што быў не адзін кандыдат ад Беларусі. Але я спыніўся на прапанове Зася, каб паказаць, калі можна так сказаць, прыклад, што пара нам ужо ў гэтай арганізацыі перайсці ад нейкага фармальнага назначэння былых, адстаўных генералаў (нічога не хачу дрэннага сказаць пра іх) да дзеючых маладых і перспектыўных генералаў, каб надаць значэнне гэтай арганізацыі. Тым больш што мы назначалі адстаўных генералаў, якія ўжо даўно адышлі ад воінскай службы, ад палітыкі, а ўсё ж такі гэта ваенна-палітычная арганізацыя", - растлумачыў Кіраўнік дзяржавы сваё рашэнне.Прэзідэнт выказаў надзею, што такой практыкі ў будучым будуць прытрымлівацца і іншыя члены АДКБ пры назначэнні сваіх прадстаўнікоў на пасаду генеральнага сакратара.
"І, зразумела, гэта адпавядае нашым крытэрыям падрыхтоўкі і назначэння кадраў: прафесіяналізм і любоў да той справы, якой ты будзеш займацца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі пытанні функцыянавання АДКБ і праблематыку рэгіянальнай бяспекі. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у лістападзе на саміце арганізацыі ў Астане. У прыватнасці, тады бакі зацвердзілі палажэнні аб прававым афармленні статусаў наглядальніка і партнёра АДКБ - у свой час гэта пытанне было ўзнята Беларуссю.
Размова ішла таксама аб умацаванні агульных граніц на прасторы АДКБ, перш за ўсё ў Сярэдняй Азіі. Абмеркаваны і шэраг іншых напрамкаў дзейнасці.