Спачуванне Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм'ер-міністру Нарэндру Модзі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні кіраўніцтву Індыі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку шторму ў штаце Утар-Прадэш.

    Словы падтрымкі і спагады Кіраўнік беларускай дзяржавы адрасаваў Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм'ер-міністру гэтай краіны Нарэндру Модзі.

    Аляксандр Лукашэнка перадаў родным і блізкім пацярпелых пажаданні сілы і мужнасці ў гэты няпросты час.

    "У Рэспубліцы Беларусь з болем і смуткам даведаліся аб вялікай колькасці ахвяр сярод грамадзян вашай краіны ў выніку разбуральнага шторму ў штаце Утар-Прадэш", - гаворыцца ў спачуванні, накіраваным Прэзідэнту Індыі.

    У спачуванні Нарэндру Модзі Кіраўнік дзяржавы пажадаў дружалюбнаму народу Індыі хутчэйшага аднаўлення закранутых стыхіяй раёнаў.