Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расіі Вячаслава Дабрыніна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Вячаслава Дабрыніна ў сувязі з яго смерцю.
"Пайшоў з жыцця выдатны спявак і кампазітар, творы якога сталі хітамі савецкай і расійскай эстрады. Яго велізарны талент, бліскучае выканальніцкае майстэрства і нястомная творчая энергія нязменна захаплялі і дарылі радасць мільёнам паклоннікаў. Часцінка душы Вячаслава Рыгоравіча ўвасобленая ў музыцы, назаўсёды застанецца на беларускай зямлі, светлая памяць аб ім будзе жыць у нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.