Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Калумбія Абеларда дэ ла Эспрыэлью
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Калумбія Абеларда дэ ла Эспрыэлью ў сувязі з гібеллю людзей у выніку магутнага землетрасення.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб магутным землетрасенні ў Рэспубліцы Калумбія, вынікам якога сталі шматлікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнні, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У гэты журботны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю Вам, родным і блізкім загінулых, а таксама ўсім калумбійцам шчырыя спачуванні і словы падтрымкі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў стойкасці і хуткага выздараўлення пацярпелым, сіл і мужнасці жыхарам краіны для пераадолення трагічных наступстваў стыхійнага бедства.