Прадоўжана дзеянне Указа аб падтрымцы арганізацый фізічнай культуры і спорту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў да 30 чэрвеня 2025 года тэрмін дзеяння Указа № 191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту" ад 15 красавіка 2013 года. Адпаведны Указ № 396 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 кастрычніка.

    Цяпер Урад рыхтуе прапановы аб удасканаленні сістэмы падтрымкі ў спартыўнай галіне, у тым ліку ўзмацненні кантролю за накіраваннем на гэтыя мэты сродкаў мясцовых бюджэтаў і дзяржаўных прадпрыемстваў, аптымізацыі фінансавання клубаў па гульнявых відах спорту ў залежнасці ад спартыўнага рэзультату.