Віншаванне Вярхоўнаму Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну Другому
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння.
"Усё Ваша жыццё з'яўляецца прыкладам высокага служэння, падзвіжніцтва і беззапаветнай адданасці хрысціянскай царкве і армянскаму народу", - гаворыцца ў віншаванні.
"Ваша нястомная пастырская дзейнасць, мудрае настаўніцтва і прыхільнасць да традыцыйных каштоўнасцей здабылі глыбокую павагу як у Арменіі, так і далёка за яе межамі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гарэгіну Другому добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў.