Віншаванне з Днём ваенна-паветраных сіл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ваенна-паветраных сіл са святам - Днём ваенна-паветраных сіл.
"Гісторыя айчыннай авіяцыі - гэта многія старонкі аб доблесці, мужнасці і стойкасці герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у небе Афганістана і іншых гарачых кропках, а таксама ў ходзе ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Свята захоўваючы пераможныя традыцыі ветэранаў, авіяцыя Узброеных сіл Рэспублікі Беларуст сёння прадаўжае дынамічна развівацца, асвойваючы новыя тэхналогіі і вопыт прымянення авіяцыйнай тэхнікі ва ўмовах сучасных канфліктаў".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што асновай асноў гэтага значнага роду войскаў застаюцца людзі, адданыя сваёй справе, - высакакласныя спецыялісты ад радавога да генерала, якія кожны дзень сваёй упартай працай прымнажаюць моц беларускай ваеннай авіяцыі.
"Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце заставацца адной з галоўных апор нашай арміі, надзейнымі абаронцамі мірнага неба, гарантамі бяспекі і суверэнітэту краіны. Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці і аптымізму. Няхай у вашых сем'ях пануюць дабрабыт і згода, а кожны дзень прыносіць новыя поспехі і дасягненні на карысць роднай Беларусі", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.


