Віншаванне з Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. 

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прызначэннем народаў дзвюх краін спакон веку было жыць у міры і згодзе. І па гэты дзень беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да суседзяў з Латвіі.

    "У сучасных няпростых абставінах нам вельмі прыемна, што тыя з вас, хто хоць раз наведаў Беларусь, назаўсёды захавалі ў памяці і ў сэрцы, акрамя вобразаў маляўнічых пейзажаў, дагледжаных палёў і прыведзеных у парадак лугоў, бяспечных і ўтульных гарадоў, пасёлкаў і вёсак, шчырасць і руплівасць беларусаў, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і дараваць, праявіць разуменне і спагаду да кожнага чалавека незалежна ад расы, веравызнання, нацыянальнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Менавіта таму, як падкрэсліў Прэзідэнт, Беларусь адкрыла для жыхароў Латвіі і ў цэлым для ўсіх людзей добрай волі свае дзверы і запрашае, нягледзячы ні на што, беражліва захоўваць звычайныя чалавечыя сувязі. "Гэта тая каштоўнасць, якая можа выратаваць мір, такі патрэбны для ўсіх нас", - звярнуў увагу беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Латвіі здароўя, бязвоблачнага неба, дабрабыту і запрасіў наведаць нашу гасцінную краіну: "Будзем вельмі рады вітаць вас у Беларусі!"