Віншаванне з 30-годдзем калектыву прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтай арганізацыі.

    "У адносна кароткія гістарычныя тэрміны "Белспецзнештэхніка" стала неад'емнай часткай абаронна-прамысловага комплексу краіны, магутнай экспартнай структурай з рэпутацыяй надзейнага і кампетэнтнага партнёра далёка за межамі Беларусі. У гэтым вялікая заслуга і тых, хто з першых дзён работы прадпрыемства закладваў яго асновы, і тых, хто сёння сваёй працай уносіць значны ўклад у развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўмацаванне бяспекі нашай дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.

    Ён выказаў перакананне ў тым, што калектыў "Белспецзнештэхнікі" і ў далейшым будзе паспяхова і эфектыўна вырашаць усе пастаўленыя задачы, а роля прадпрыемства ў пашырэнні айчыннай прадукцыі - расці. "Няхай кожны ваш праект стане паспяховым, а падстаў для гонару будзе як мага больш", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам прадпрыемства моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў на карысць Беларусі.