Віншаванне Прэзідэнту Інданезіі Прабова Субіянта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Прабова Субіянта з Днём Незалежнасці.
"Гэта свята сімвалізуе ўнікальную мудрасць, нязломную веру і сілу інданезійскага народа, які здолеў ператварыць мару аб свабодзе і суверэнітэце ў непапушную рэальнасць, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - З асаблівай цеплынёй успамінаю мой візіт у Джакарту і сустрэчу з Вамі ў ліпені гэтага года, якія пацвердзілі накіраванасць нашых дзяржаў на далейшае паступовае пашырэнне двухбаковага партнёрства. Спадзяюся на хутчэйшую рэалізацыю ўсіх дасягнутых дамоўленасцей".
"Буду рады бачыць Вас у Мінску з афіцыйным візітам", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Інданезіі выдатнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і дабрабыту, а грамадзянам гэтай краіны - міру, адзінства і поспехаў на шляху нацыянальнага развіцця.