Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Чад Махамату Ідрысу Дэбі Ітна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Чад Махамата Ідрыса Дэбі Ітна з Днём Незалежнасці.
"Набыццё ў 1960 годзе суверэнітэту дало магчымасць народу Чада самастойна вызначыць лёс сваёй краіны, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Карыстаюся гэтай святочнай нагодай, каб пацвердзіць зацікаўленасць Мінска ў актывізацыі адносін з Нджаменай. Цалкам падтрымліваю Ваша жаданне бачыць іх больш разнастайнымі. Узаемны інтарэс уяўляюць пастаўкі транспарту і медыкаментаў, праекты ў сферах сельскай гаспадаркі, развіцця інфраструктуры і падрыхтоўкі кадраў. Тэхніка, вопыт і веды спецыялістаў з Беларусі дапамогуць гарантаваць харчовую бяспеку вашай дзяржавы і ўмацаваць яе незалежнасць".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў лідару гэтай краіны выдатнага здароўя і паспяховай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на адказнай пасадзе, а грамадзянам Чада - міру і дабрабыту.