Віншаванне Прэзідэнту Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгу Нгему Мбасога

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасога з днём нараджэння.

    "Сведчаннем міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея і прызнання Вашага асабістага ўкладу ў забеспячэнне міру на Афрыканскім кантыненце, стабільнасці і ўстойлівага развіцця краіны стаў нядаўні візіт Папы Рымскага. Упэўнены, што гэта значная падзея яшчэ больш умацуе пазіцыі вашай дзяржавы на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што надае вялікае значэнне актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй: "Асабліва актуальнай застаецца задача па напаўненні дасягнутых дамоўленасцей канкрэтным практычным зместам, у першую чаргу праз рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя і паставак тэхнікі".

    Прэзідэнт разлічвае на прадаўжэнне эфектыўнага і рэзультатыўнага міждзяржаўнага партнёрства і пацвердзіў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да далейшай сумеснай працы па ажыццяўленні ўсіх намечаных ініцыятыў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тэадора Абіянгу Нгему Мбасога моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.