Віншаванне Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Карону
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону з Днём Незалежнасці.
"Карыстаюся гэтым выпадкам, каб пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі міждзяржаўнага дыялогу, інтэнсіфікацыі кантактаў у розных сферах і пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Дамініканскай Рэспублікай, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы маем значны патэнцыял для ўстанаўлення і развіцця ўзаемавыгадных адносін у галінах прамысловасці, фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій".
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Дамініканская Рэспубліка змогуць забяспечыць палітычнае і гандлёва-эканамічнае партнёрства на карысць двух народаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Радольфа Абінадэру Карону здароўя і новых дзяржаўных дасягненняў, а кожнаму дамініканцу - міру і згоды.